Міністр спорту назваў новую дату адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна
Нацыянальны футбольны стадыён адкрыецца ў 2025 годзе, дату прымяркуюць да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, расказаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
29.12.2024 / 13:24
«Футбольны стадыён афіцыйна адкрыем да святкавання Дня Перамогі ў маі. Ужо ён практычна гатовы», — цытуе Кавальчука sport5.by.
Нацыянальны футбольны стадыён размяшчаецца на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Ванеева.
Футбольная арэна будзе разлічана на 33 тысячы гледачоў і стане самай вялікай у краіне. Яе будуюць з 2020 года ў рамках кітайскага праекта.
У лістападзе паведамлялася, што арэну адкрыюць да канца 2024 года.