«Рознакаляровае пер'е ў дупах». «Купалаўцы» хочуць паставіць спектакль на аснове злітых даносаў у КДБ

Акцёр-купалавец Алег Гарбуз і лідар гурта «J:Mors» Уладзімір Пугач расказалі «Радыё Свабода», што «Купалаўцы» цяпер рыхтуюць п'есу, у аснову сцэнарыя якой увойдуць даносы, напісаныя беларусамі ў КДБ. У красавіку базу гэтых даносаў, здабытых на ўзламаным сайце КДБ, апублікавалі «Кіберпартызаны».

26.12.2024 / 19:56

Алег Гарбуз. Скрыншот з відэа

Акурат цяпер ідзе праца па адбіранні з усяго масіву даносаў выказванняў, патрэбных для п'есы. Алег Гарбуз упэўнены, што вынік будзе добрым:

«На мой погляд, гэта не мусіць быць сумным… Гэта павінна быць вар'етэ, бурлеск, гэта буф, гэта рознакаляровае пер'е ў дупах. Гэта павінна быць весела, на разрыў».

Калі менавіта можа быць створана п'еса і пастаўлены спектакль, Алег Гарбуз не ўдакладніў. 

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю

Уладзімір Пугач: Вельмі цяжка сёння ўсведамляць — што Радзіма напаўжывая

Nashaniva.com