Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу
Расійскія войскі нанеслі ўдар балістычнай ракетай па жылым комплексе ў Крывым Рогу 24 снежня. Кіраўнік Крывога Рога Аляксандр Вілкул напісаў у сваім тэлеграм-канале, што пад удар трапіў чатырохпавярховы дом на 32 кватэры.
24.12.2024 / 21:35
Вядома пра як мінімум адну ахвяру, яшчэ прынамсі 13 чалавек параненыя.
Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак апублікаваў у сацсетках фота ратавальнікаў, якія нясуць пацярпелага. Паводле яго, пад заваламі могуць заставацца людзі.
«У той час, як іншыя краіны свету святкуюць Каляды, украінцы працягваюць пакутаваць ад бясконцых расійскіх нападаў. Тэрарысты не разумеюць чалавечай маралі. Яны не разумеюць нічога, акрамя сілы», — напісаў у сацсетках упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.
Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»
Сталі вядомыя тэхнічныя характарыстыкі звышсакрэтных дронаў, якія ЗША пастаўляюць Украіне
Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі