У адным з брэсцкіх паркаў паставілі «качкамат»
У Берасці ў гарадскім парку культуры і адпачынку паставілі аўтамат, у якім можна набыць корм для птушак, піша «Брест Сити».
24.12.2024 / 19:23
Фота: brestcity.com
Порцыя пачастунку каштуе 1,5 рубля, аплаціць яго можна карткай.
На «качкамаце» размешчана інфармацыя пра тое, чым можна і чым нельга карміць качак.
Да канца года ў парку павінен з'явіцца яшчэ адзін такі аўтамат, паабяцалі ў Брэсцкім гарвыканкаме. Яны павінны паспрыяць добрай зімоўцы птушак.
У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць?
У Беларусі зноў заўважылі рэдкую качку з Усходняй Азіі
У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў