За вечар у Мінску патанулі ў ванне два чалавекі

Здарэнні адбыліся ў кватэрах на вуліцы Варанянскага і на вуліцы Ванеева.

24.12.2024 / 10:12

У 16:43 ратавальнікаў паступіў званок пра тое, што ў кватэры на Варанянскага патанула 84-гадовая жанчына.

А праз дзве гадзіны, у 18:51, на вуліцы Ванеева ў ванне знайшлі 68-гадовага мужчыну.

Гэта не першыя выпадкі за гэты год.

У лютым у Мінску дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў.

У Мар'інай Горцы 28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна.

У снежні ў Мінску пенсіянерка патанула ў ваннай.

Учора стала вядома, што ў Магілёве ў ваннай патанула 74-гадовая жанчына.

А на мінулым тыдні ў Светлагорску ледзь не патанулі двое малых.

Nashaniva.com