Топ-вядучая АНТ Рудакоўская: Я выдатна памятаю 90-я. Таму буду рабіць усё магчымае, каб пераварот не атрымаўся

Дырэктарка дырэкцыі ранішняга вяшчання і шматгадовая вядучая АНТ Таццяна Рудакоўская згадала 2020 год.

23.12.2024 / 18:34

Таццяна Рудакоўская. Фота: яе інстаграм

«Неяк падчас сустрэчы з моладдзю адна са студэнтак журфака спытала, чаму ў 2020 годзе, калі многія журналісты звальняліся з АНТ, я засталася. Дык вось, паўтару: нават калі ўсё будзе гарэць, як капітан маленькага карабля, дырэктар дырэкцыі, я сваё судна не пакіну. Так, мне было няпроста падпісваць заявы супрацоўнікаў, якія звальняліся. З кожным з іх я спрабавала пагаварыць. У 2020-м дэструктыўныя рэсурсы знайшлі болевую кропку: маладое пакаленне, якое вырасла ў сыты час, якое не ведае і не бачыла, што такое дрэнна.

А я выдатна памятаю 1990-я, распад Савецкага Саюза. Час, калі прыходзіш у краму, а там нічога няма. Стаіш, чакаеш хлеба, які разбіраюць яшчэ гарачым. Заходзіш ва ўнівермаг — пустыя паліцы. Не хачу вярнуцца ў тыя гады. Таму буду рабіць усё магчымае, каб у тых, хто спрабаваў здзейсніць пераварот, нічога не атрымалася, буду стаяць на інфармацыйнай перадавой.

Гэтаму вучу і сына, і студэнтаў. Мець сваю галаву на плячах, чытаць класічную літаратуру, вывучаць розныя крыніцы», — падзялілася Рудакоўская ў інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня».

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ

Прапагандысты прачыталі новую лекцыю за Лукашэнку пад назвай «Дыктат? Ура!»

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Nashaniva.com