У Гомелі трое пенсіянераў пабіліся з-за купюры ў 5 рублёў

Бойка адбылася ў гомельскім мікрараёне Сельмаш. Падрабязнасцямі здарэння падзяліліся ў пракуратуры Гомеля, пішуць «Моцныя навіны».

23.12.2024 / 18:02

65-гадовы мужчына зняў грошы ў банкамаце, купіў сабе гарэлкі і тут жа яе выпіў. У гэты момант да яго звярнулася пажылая жанчына, якая побач гандлявала яйкамі. Ёй трэба было размяняць грошы на больш дробныя купюры. Мужчына даў ёй 5 рублёў, але потым яму падалося, што ён даў купюру не 5, а 20 рублёў.

Пачалася спрэчка і, раззлаваўшыся, мужчына ўдарыў прадаўшчыцу з такой сілай, што тая ўпала. Яе паспрабаваў абараніць муж, які таксама быў побач, але атрымаў кухталя і ён.

У канфлікт умяшаўся малады хлопец, які праходзіў міма, і прытрымаў хулігана да прыезду міліцыі.

Агрэсіўны гамяльчук пасля раскаяўся і прызнаў віну, а пацярпелая адмовілася прыцягваць яго да крымінальнай адказнасці. Ці атрымае мужчына нейкае пакаранне за хуліганства, будзе вырашаць суд.

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу

Nashaniva.com