Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна

«Гэта няўдалая спроба вярнуць той час, калі для іх усё было добра».

25.12.2024 / 09:00

Наталля Пяткевіч. Фота: sb.by

У новым выпуску ТОКу рэжысёр Мікалай Халезін паразважаў, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, якая ў 2004-2010 гадах ужо працавала там намесніцай і першай намесніцай кіраўніка.

«Гэта такая была няўдалая спроба (…) вярнуць той час, калі Пяткевіч ездзіла ў Амерыку, калі «ўсё было добра» і быў такі чароўны [перыяд], як людзі думаюць, увогуле дэмакратыя».

Халезін даводзіць, што цяпер пачатак 2000-х шмат для каго ўяўляецца перыядам, калі панавала дэмакратыя, але забываюцца пра злачынствы рэжыму ў канцы 1990-х:

«Цяпер людзі ўяўляюць які-небудзь 2000 год, гавораць: «О, там дэмакратыя была». А нічога, што там забівалі? Карпенка, Захаранка, Дзіма Завадскі. Гэта ў мяне былі тры блізкія чалавекі. Іх няма. (…) А зараз успрымаюць усе: «Ой, усё можна было! Газеты выходзілі».

«Эвалюцыя дыктату так і адбываецца. Патроху, патроху, патроху, у канцы пум — і атрымаўся ў выніку дзед, які звар'яцеў», — заўважае Халезін.

Глядзіце цалкам:

«Дэмакратыі хлябнула, пара вяртацца дамоў». Лукашэнка даў наказ Пяткевіч

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

Nashaniva.com