Адміністрацыя катка на Нямізе ў Мінску пацвердзіла смерць чалавека на лёдзе

Інфармацыя пра здарэнне з'явілася сёння ў пабліку «Стыдно Минск». Афіцыйна інфармацыя не была пацверджана. Цяпер з'явілася кароткае паведамленне ад адміністрацыі катка.

22.12.2024 / 14:29

Паводле інфармацыі адміністрацыі «F-1 Каток», учора падчас масавых катанняў аднаму з наведвальнікаў стала дрэнна. 

На месца выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Больш за 50 хвілін медыкі праводзілі рэанімацыйныя дзеянні, але мужчыну выратаваць не ўдалося, піша «Мінск-Навіны». 

Масавыя катанні былі спыненыя, людзям вярнулі грошы за квіткі.

Nashaniva.com