Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай
30-гадовай Вікторыі Верас пагражала да 12 гадоў зняволення.
21.12.2024 / 16:45
Вікторыя Верас. Фота з яе старонкі Укантакце
22 снежня Вікторыя Верас адсвяткуе дзень нараджэння. Ёй спаўняецца 30 гадоў, але круглую дату дзяўчына сустракае не з сям'ёй, а ў камеры СІЗА. Яна палітычная зняволеная, а цяпер яшчэ і «тэрарыстка».
Вікторыя з Мінска, скончыла медыцынскі каледж. Спачатку працавала ў дзяржаўных паліклініках, пасля — у медцэнтры «Сінэва».
Чалавек, які ведае Вікторыю па каледжы, расказаў «Нашай Ніве», што ў студэнцкія гады яна не цікавілася палітыкай і ніколі не была публічнай актывісткай. Аднак падзеі 2020 года змянілі да непазнавальнасці жыцці дзясяткаў тысяч, калі не сотняў тысяч беларусаў. І Верас не стала выключэннем.
Невядома, калі Вікторыю затрымалі. Апошні суд над ёй скончыўся 18 лістапада 2024 года. Дзяўчыну судзілі па трох артыкулах — «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй пагражаў тэрмін да 12 гадоў. Прысуд невядомы.
Судзіла яе Святлана Чарапанава. Мы прысвячалі ёй асобны артыкул.
А цяпер імя Вікторыі Верас з'явілася ў спісе «тэрарыстаў», які складае КДБ. Паведамляецца, што прысуд уступіў у сілу — падобна, апеляцыю на прысуд дзяўчына не падавала.
Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае вялізны тэрмін за палітыку
21-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў судзяць па чатырох палітычных артыкулах
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання