Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала
У Беларусі анансавалі выпуск памятных манет да 200-годдзя Аўгустоўскага канала. Праўленнем Нацбанка 16 снежня прынята пастанова №390 «Аб выпуску ў абарачэнне памятных манет, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь».
20.12.2024 / 21:18
Аўгустоўскі канал. Здымак ілюстрацыйны. Фота: belarus.by
Пастановай прадугледжаны выпуск у абарачэнне з 30 снежня 2024 года памятных манет «Аўгустоўскі канал. 200 гадоў».
У прыватнасці, будуць выпушчаныя манеты:
- срэбраныя — наміналам 20 рублёў, тыражом 2000 штук;
- медна-нікелевыя — наміналам 1 рубель, тыражом 5000 штук.
У беларусаў апошні шанц памяняць старыя рублі
У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты
Да 30-годдзя беларускага рубля Нацбанк выпусціў памятныя манеты незвычайнай формы