Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанц рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік

А таксама паразважаў, хто павінен сачыць, каб на сцэне былі толькі лаяльныя ўладам артысты.

20.12.2024 / 16:12

Руслан Чарнецкі. Фота: інстаграм

Нядаўна прызначаны міністр культуры Руслан Чарнецкі прыйшоў на БТ у перадачу «Скажінемолчі». Вядучыя згадалі, што ў Акадэміі мастацтваў ён скончыў курс народнай артысткі Зоі Белахвосцік, якая ў 2020-м звольнілася з Купалаўскага тэатра. Калісьці Чарнецкі граў таксама ў спектаклі «Падводнікі» па п'есе Андрэя Курэйчыка.

«Вы прыхільнік таго, каб даць другі шанц ці….?» — запыталі ў міністра.

«Калі ты ідэйны здраднік, то ніякіх другіх шанцаў не павінна быць. Здраднік — тут жа вораг. Калі чалавек не па ідэйных перакананнях гэта ўсё рабіў, а заблытаўся… (…) Калі чалавек адкрыта гатовы паказаць падтрымку дзяржаве, той уладзе, якая цяпер у нас ёсць, калі ён гатовы ёй дапамагаць, разам з ёй працаваць, калі ён гатовы падпісацца пад тым, што не будзе займацца дэструктыўнымі рэчамі і ўсведамляе пакаранне, якое за гэта панясе (…)

З кожным чалавекам трэба індывідуальна працаваць», — выказаўся Чарнецкі.

Ён паразважаў пра калег.

«Я павінен быць упэўнены, што са мной побач стаіць чалавек, якому я магу цалкам давяраць. А калі ён неяк не вызначыўся дагэтуль, то дзе ўпэўненасць, што ён вызначыцца, калі будзе крытычны момант? А калі ён вызначыцца ў той [іншы] бок? А ў мяне там сям'я за мной».

У міністра спыталі таксама, хто павінен сачыць за тым, каб на сцэне не было нелаяльных уладзе артыстаў — Міністэрства культуры ці неабыякавыя грамадзяне. Чарнецкі адказаў, што ўсе.

Новы міністр культуры распарадзіўся здымаць фільмы пра вайну і сялян. І паабяцаў прарыўнае кіно

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Nashaniva.com