Магілёвец абліў каханую спіртам і падпаліў. Прысуд можа нас здзівіць

Мужчына прыраўнаваў сужыцельку і напаў на яе падчас сваркі.

19.12.2024 / 19:04

Жыхар Магілёва прыраўнаваў каханую і вырашыў прычыніць ёй боль. Улетку падчас скандалу 38-гадовы мужчына ўзброіўся запальнічкай, абліў сяброўку тэхнічным спіртам і падпаліў.

У выніку жанчына атрымала апёкі першай і другой ступені. А мужчына трапіў на лаву падсудных.

Як паведамляе «Беларусь 4», суд улічыў цяжар злачынства, павышаную небяспеку спосабу здзяйснення злачынства і адмоўную характарыстыку.

Сямейны агрэсар у выніку атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму без штрафу.

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў

Гамяльчук хацеў спаліць машыну былога мужа каханай, але ў цемры пераблытаў 

Nashaniva.com