Завод «Луч» выпусціў навагоднія будзільнікі
Пра выпуск адмыслова прымеркаваных да навагодніх святаў гадзіннікаў прадпрыемства паведаміла на сваёй інстаграм-старонцы. Гадзіннікі ўжо ў продажы.
18.12.2024 / 19:30
На цыферблаце будзільнікаў — «усімі любімыя маркі, што надае яму асаблівую унікальнасць».
Паводле стваральнікаў калекцыі, «наш будзільнік увасабляе стыль і функцыянальнасць, робячы кожны ваш дзень крыху больш святочным». Каштуе ён 69 рублёў, а прадаецца ў фірмовых крамах «Луч» і ў інтэрнэт-краме luch.by.
«Луч» выпускае калекцыю гадзіннікаў у памяць пра хакеіста Руслана Салея
У новым гадзінніку «Луч» стрэлкі ідуць у зваротным кірунку
«Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў з карцінамі аўстрыйскага мастака