У Гомельскай вобласці згулялі вяселле 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы юнак

А самы пажылы жаніх размяняў 90 гадоў.

18.12.2024 / 16:40

Фота: «Яндэкс-Карты»

У Гомельскай вобласці ў адыходзячым годзе вяселле згулялі падлеткі. Самымі юнымі маладымі ў рэгіёне сталі 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец.

Мясцовыя чыноўнікі падзяліліся і іншай цікавай статыстыкай. Самымі пажылымі маладымі сталі 88-гадовая нявеста і 91-гадовы жаніх. Яны адсвяткавалі вяселле ў коле ўнукаў і праўнукаў.

Самым папулярным для шлюбу на Гомельшчыне стаў узрост 31-35 гадоў. На другім месцы — перыяд з 36 да 40, а на трэцім — узрост 41-45 гадоў.

Усяго жыхары Гомельскай вобласці за год стварылі 5,5 тысячы сем'яў.

На Гомельшчыне пара развялася, пражыўшы ў шлюбе больш за 50 гадоў

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы

Nashaniva.com