Fix Price у Беларусі запускае сэрвіс дастаўкі тавараў дадому
Як паведамляе выданне New Retail, ужо цяпер новы сэрвіс вядомы расійскі рэтэйлер Fix Price запускае ў адной краме ў Мінску, а ў студзені да паслугі плануецца падключыць яшчэ 13 крам сеткі ў Мінску, Гродне і Гомелі.
17.12.2024 / 20:14
У кампаніі дапоўнілі, што дастаўка будзе распаўсюджвацца на асноўныя катэгорыі тавараў, якія прадаюць у афлайн-крамах. Пакупнікі змогуць набываць тавары анлайн, афармляць іх самовываз і заказваць дастаўку з дапамогай сэрвісу «Яндэкс Go».
Паслуга дастаўкі будзе платная — ад 3 рублёў. На канчатковы кошт паўплывае агульная сума замовы, а таксама адрас кліента і загружанасць сэрвісу. Час дастаўкі — ад 30 хвілін. Максімальная вага — 30 кілаграмаў.
Па стане на 30 лістапада 2024 года Fix Price у Беларусі налічвае 328 крам, у тым ліку 318 уласных і 10 франчайзінгавых. Сетка ахоплівае 100 гарадоў і населеных пунктаў краіны.
Такога ў райцэнтрах яшчэ не было. У Смаргоні пустуючы завод ператварылі ў велізарны гандлёвы цэнтр
Брэнд збанкрутаванай сеткі «Востраў чысціні і смаку» новыя ўласнікі абяцаюць захаваць
Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў