Еўрасаюз бярэцца ствараць альтэрнатыву Starlink
Еўрапейскі саюз падпісаў кантракты на будаўніцтва спадарожнікавай сеткі IRIS2 з 290 апаратаў, якая забяспечыць зашыфраванае глабальнае інтэрнэт-злучэнне для ўрадаў, вайскоўцаў і прыватных кліентаў, піша Bloomberg.
17.12.2024 / 00:06
Фота: earthsky.org
Кантракт аб пачатку працы над шматарбітальнай сеткай спадарожнікаў IRIS2 заключылі 16 снежня. Да праекта прыцягнутыя люксембургская SES SA, французская Eutelsat SA і іспанская Hispasat SA. Кантракт разлічаны на 12 гадоў, а частка інвестыцый будзе залежаць ад ухвалення краін-членаў.
Праект коштам 10,6 млрд еўра плануецца рэалізаваць да 2030 года. Еўрасаюз выдзеліць 6 млрд еўра, а астатнія сродкі паступяць ад прыватных кампаній і Еўрапейскага касмічнага агенцтва.
Праект IRIS2 накіраваны на зніжэнне залежнасці Еўропы ад прыватных сістэм, такіх як Starlink Ілона Маска, і ўзмацненне абаронных магчымасцяў блока.
Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі
Над Беларуссю сёння назіралі светлавую гірлянду ФОТАФАКТ
Украінскія тэрміналы Starlink «раптоўна выйшлі з ладу», калі Расія зноў уварвалася ў Харкаўшчыну
ГУР расказала, дзе расейцы закупляюць тэрміналы Starlink