Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады
У сям'і фігурыстаў Маргарыты Драбязкі і Повіласа Ванагаса здарылася радасная падзея — яны ўпершыню сталі бацькамі.
16.12.2024 / 11:53
Фота з інстаграма Маргарыты Драбязкі
Сітуацыя, на першы погляд, звычайная, калі не браць у разлік узрост спартсменаў. Маргарыце — 52 гады, а Повіласу — 54, піша Tochka.by.
Драбязка і Ванагас пажаніліся ў 2000 годзе, але дзяцей заводзіць не спяшаліся, аддаўшы перавагу кар'еры. Навіна аб цяжарнасці Маргарыты здзівіла прыхільнікаў — яны не чакалі, што спартоўка рашыцца на гэты крок у такім узросце.
Аб будучым папаўненні ў сям'і фігурыстка паведаміла ў канцы лістапада.
«Усяго тыдзень да сустрэчы з малечай», — падпісала яна фатаграфіі, дзе ўжо не хавала сваю цяжарнасць.
Цікава, што аб нараджэнні дзіцяці фігурысты афіцыйна не паведамлялі, але прыхільнікі ўжо віншуюць пару.
«Дарагія Маргарыта і Повілас! З вялікай радасцю і цяплом у сэрцы віншуем вас з гэтай цудоўнай падзеяй — нараджэннем вашай дачушкі! Ваш дом напоўніўся святлом і шчасцем, а разам з ім прыйшло новае жыццё, поўнае надзей і мараў», — напісалі яны ў афіцыйным фан-акаўнце мужа і жонкі.
Фігурыстка стала папулярнай на постсавецкай прасторы пасля ўдзелу ў першым сезоне «Ледніковага перыяду». Здарылася гэта ў 2007-м. Хоць і раней у спартыўных колах Драбязка была добра вядомая.
Маргарыта нарадзілася 21 снежня 1971 года ў Маскве і пачала там займацца фігурным катаннем. Але пасля распаду СССР яна прыняла рашэнне выступаць за Літву, бо яе партнёр Повілас Ванагас меў грамадзянства гэтай краіны.
Разам у танцах на лёдзе яны сталі 13-разовымі чэмпіёнамі Літвы, двухразовымі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы, бронзавымі прызёрамі чэмпіянату свету. Удзельнічалі муж і жонка ў пяці Алімпіядах.
У 2022-м прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў дэкрэт аб пазбаўленні фігурыстаў Повіласа Ванагаса і Маргарыты Драбязка рыцарскіх крыжоў ордэна вялікага князя Гедыміна. Рашэнне было прынята з-за таго, што фігурысты ўзялі ўдзел у Лядовым шоу, якое ў Сочы арганізавала Таццяна Наўка. Пазней Драбязка была пазбаўленая грамадзянства Літвы.
Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ
Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ
Поп-ідал Лана Дэль Рэй выйшла замуж за гіда па кракадзілах