90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання ў 1991-1994 гадах. Разам з прэм'ерам Вячаславам Кебічам падпісваў ад Беларусі Белавежскія пагадненні, якія спынілі існаванне Савецкага Саюза.
15.12.2024 / 19:01
Станіслава Шушкевіча не стала ў ноч на 4 траўня 2022 года. Яму было 87 гадоў.
У 2022-м «Наша Ніва» зняла фільм пра постаць Станіслава Шушкевіча. Ці мог ён зрабіць больш? Ці ёсць яго віна ў тым, што ўладу ў краіне захапіў Аляксандр Лукашэнка, які ператварыў Беларусь у прарасійскую дыктатуру? Што Шушкевіч мог зрабіць інакш? Дзе была непазбежнасць, а дзе яго памылковы выбар? І якім гэты чалавек застанецца ў гісторыі і нашай памяці? Гэтыя пытанні ўздымаюцца ў фільме.
Унучка Шушкевіча Станіслава таксама пайшла ў палітыку. Яна цяпер працуе асабістай памочніцай Святланы Ціханоўскай.
На магіле Станіслава Шушкевіча паставілі помнік ФОТАФАКТ
Як вядомыя беларусы галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года
Унучка Шушкевіча расказала, як стала памочніцай Ціханоўскай
60 гадоў з забойства Кенэдзі. Ці можа «Ніхто» змяніць курс гісторыі?