Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі
Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына падчас прапагандысцкага мерапрыемства ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) заклікала людзей ісці на выбары і патлумачыла чаму.
15.12.2024 / 18:13
Лідзія Ярмошына. Скрыншот відэа
«Я проста заклікаю ўсіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Таму што шмат хто кажа: «А чаго хадзіць, выбары прадказальныя». Так, прадказальныя. Але калі б вы ведалі, як гэта важна потым для нашага прэзідэнта паказаць на міжнароднай арэне — асабліва такому глабальнаму гульцу, як Кітай, — што за яго прагаласаваў велізарны адсотак насельніцтва краіны. Гэта не яму толькі важна. Гэта нам з вамі важна», — пераконвала Ярмошына прысутных.
Прапагандысцкае мерапрыемства ў Мікашэвічах у рамках тура ў падтрымку Лукашэнкі. Скрыншот відэа
Наступныя выбары пройдуць ва ўмовах масавых рэпрэсій і татальнай зачысткі незалежных палітыкаў і грамадскіх арганізацый. Некаторыя кандыдаты выбараў-2020 дагэтуль за кратамі. Падчас папярэдніх выбарчых кампаній назіраліся фальсіфікацыі, з дапамогай якіх улады хацелі імітаваць масавую падтрымку Лукашэнкі.
Ярмошына: Прэтэндэнты ў 2020 — вырадкі. А я ўратавала краіну ад грамадзянскай вайны
Ярмошына расказала пра свой пракол на выбарах