У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн
На ўездзе ў бярозаўскі парк-гатэль «32.05» на мінулых выхадных паставілі 8-метровую скульптуру барона Мюнхгаўзена. Для памяншэння паруснасці прыкладна палова скульптуры выкананая ў «ажурным стылі», г.зн. сабраная з металічных кольцаў, піша выданне «Першы».
12.12.2024 / 18:52
Вядомы фантастычны персанаж стаў тварам парк-гатэля, назва якога расшыфроўваецца як «32-га мая». Акрамя велізарнай скульптуры карцінамі з выявай Мюнхгаўзена шчодра ўпрыгожаныя сцены асноўнага гатэльнага будынка.
Скульптура выглядае рэальна велізарнай, на фота відаць, які маленькі ў параўнанні з ёй чалавек.
Тут жа, непадалёк ад скульптуры, запрацаваў фуд-трак з шаурмой. А сам парк-гатэль «32.05» пачаў працу восенню 2024 года. Там ёсць двухпавярховы цэнтральны будынак і шэсць асобна стаячых гасцявых дамоў, арганічна ўпісаных у прыроднае асяроддзе. Ёсць таксама вялікі парк з бяроз, елак і туй, у якіх жывуць нават вавёркі з совамі, а таксама азярцо з востравам.
Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань
Брэсцкую крэпасць зноў паставяць на маштабную рэканструкцыю
Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада