Урад скарэктаваў палажэнне аб інтэрнатах
Новая рэдакцыя дакумента апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У падкарэктаваным дакуменце ўтрымліваецца пункт 54, які вызначае парадак пакрыцця страт дзяржарганізацый, якія звязаныя з утрыманнем інтэрнатаў і непакрыванымі плацяжамі грамадзян, якія ў іх жывуць.
12.12.2024 / 16:24
Пакой у інтэрнаце. Фота: «Мінск-Навіны»
Паводле новага закона страты кампенсуюць бюджэтныя арганізацыі, работнікі якіх і іх сем'і жывуць у інтэрнаце. Пакрыццё выдаткаў адбываецца за кошт бюджэтных (пазабюджэтных) сродкаў гэтых арганізацый прапарцыйна плошчы памяшканняў. Калі месцы ў інтэрнаце падаваліся па хадайніцтве — то за кошт тых арганізацый, чые супрацоўнікі жывуць у інтэрнаце, і яшчэ іншых крыніц, якія не забароненыя законамі.
Калі наймальнік — непрацаздольны, чалавек, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, або інвалід першай і другой груп, то страты кампенсуюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы са сродкаў мясцовага бюджэту. Таксама з мясцовага бюджэту кампенсуюцца выдаткі на ўтрыманне забраніраваных жылых памяшканняў у інтэрнаце, да заключэння дамовы найму.
У палажэнні пад стратамі маецца на ўвазе частка фактычна панесеных выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, выдаткі на электраэнергію для асвятлення дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, у тым ліку ліфтаў.
Пастанова набывае законную сілу з 1 студзеня 2025 года.
Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў
Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?
У Беларусі могуць увесці новую сістэму рэгулявання цэн — «з найменшым умяшаннем дзяржавы»