У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада
У сірыйскім горадзе Кардаха натоўп уварваўся ў маўзалей дыктатара-нябожчыка Хафеза Асада і падпаліў труну з яго целам, паведаміў телеканал Al Arabiya.
11.12.2024 / 19:16
У гэтым маўзалеі пахаваныя і іншыя члены сям'і Асада, уключаючы старэйшага сына Хафеза — Басіля, які павінен быў успадкаваць уладу ад бацькі, але загінуў у аўтакатастрофе.
Хафез Асад, які кіраваў Сірыяй з 1971 года, памёр у 2000-м годзе, пасля чаго Сірыю ўзначаліў ягоны сярэдні сын Башар.
Лукашэнка: Ніякі Асад не дыктатар. Ён лячыў людзей, ніколі нікога не забіваў
«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі