Дзяржаўныя СМІ абавязалі паведамляць чыноўнікам пра крытычныя матэрыялы пра іх
Гэта вынікае з новай рэдакцыі ўказа аб рэагаванні службовых асоб на крытыку ў дзяржаўных СМІ, які 3 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
04.12.2024 / 16:11
Рэдакцыі павінны будуць паведамляць дзяржорганам і арганізацыям пра крытычныя матэрыялы ў дачыненні да іх. Сказана, што гэта мае рабіцца ў пісьмовай форме ці ў выглядзе электроннага дакумента на працягу двух працоўных дзён з моманту публікацыі крытычнага матэрыялу.
Кіраўнікам дзяржорганаў трэба будзе прыняць меры, звязаныя з ліквідацыяй парушэнняў, пра якія гаворыцца ў крытычных матэрыялах. Пра іх на працягу 15 дзён пасля паведамлення пра артыкул ці сюжэт трэба будзе паведаміць рэдакцыі. Калі будуць мецца падставы, то чыноўнікі могуць прыцягваць вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.
Дакумент уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ
Мінінфармацыі патлумачыла, чаму ў Беларусі пакуль не будуць забараняць сацсеткі
Кіраўнікам дзяржаўных газет у Беларусі плацяць максімальна магчымы заробак