Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Калона аўтобусаў і аўтамабіляў курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў рухаецца ў кірунку асноўнай тэрыторыі курдаў у раёне горада Рака.

02.12.2024 / 16:08

Кадр з відэа, як калона аўтобусаў і аўтамабіляў курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў рухаецца ў кірунку асноўнай тэрыторыі курдаў у раёне горада Рака

Пасля таго як курдскі анклаў перайшоў пад кантроль паўстанцаў, яны занялі правінцыю Алепа цалкам. Калапс рэжыму там адбыўся за лічаныя дні. Алепа пры гэтым — найбуйнейшы горад Сірыі, большы за сталічны Дамаск.

Сірыйскія курды былі ў хаўрусе з сіламі Асада, але фактычна ад пачатку грамадзянскай вайны жылі ў выгадным для сябе рэжыме аўтаноміі.

У той жа час за сірыйскімі паўстанцамі-сунітамі стаіць Турцыя, для якой курды — закляты праціўнік. Тым не менш, нават вайна ў Сірыі адбываецца па пэўных джэнтльменскіх правілах.

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг

Nashaniva.com