Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа
Сірыйскія ўлады 30 лістапада абвясцілі пра «часовы вывад войскаў» з горада Алепа на паўночным захадзе краіны для падрыхтоўкі контрнаступлення супраць паўстанцаў, паведамляе агенцтва Reuters.
30.11.2024 / 18:01
На адной з плошчаў Алепа. Фота: AP Photo/Ghaith Alsayed
Сірыйскія вайскоўцы заявілі, што вывад войскаў з'яўляецца часткай намаганняў па перагрупаванні перад прыбыццём падмацавання для пачатку контрнаступлення.
Таксама яны дадалі, што дзясяткі салдат былі забітыя ці параненыя ў жорсткіх баях з паўстанцамі ў Алепа і Ідлібе за апошнія некалькі дзён.
Раней крыніцы Reuters паведамлялі, што сірыйская армія атрымала загад аб «бяспечным вывадзе войскаў» з асноўных раёнаў Алепа, у якія ўвайшлі паўстанцы. Сірыйскія ўлады закрылі аэрапорт Алепа, а таксама ўсе дарогі, якія вядуць у горад у суботу, паколькі паўстанцы дасягнулі горада.
Са слоў крыніц, Расія паабяцала Дамаску дадатковую вайсковую дапамогу, каб перашкодзіць паўстанцам, і новая тэхніка пачне прыбываць цягам наступных 72 гадзін.
Расійская авіяцыя нанесла ўдары па Алепа — упершыню з 2016 года
У суботу ўлады Сірыі закрылі аэрапорт Алепа і ўсе дарогі, што вядуць у горад
Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ пад Алепа, сярод загінулых могуць быць вагнераўцы