Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі
Украіна мае права наносіць удары па тэрыторыі Расіі французскімі ракетамі вялікай далёкасці «ў логіцы самаабароны», заявіў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро у інтэрв'ю Бі-бі-сі, якое мае выйсці ў нядзелю, 24 лістапада. Ён заклікаў саюзнікаў Украіны не вызначаць «чырвоныя лініі» для яе вайсковай падтрымкі.
23.11.2024 / 19:09
Жан-Наэль Баро. Фота: AP Photo/Bilal Hussein
«Мы будзем падтрымліваць Украіну так інтэнсіўна і так доўга, як гэта будзе неабходна. Чаму? Таму што на карту пастаўленая наша бяспека. Кожны раз, калі расійскае войска прасоўваецца на адзін квадратны кіламетр, пагроза становіцца на адзін квадратны кіламетр бліжэйшай да Еўропы», — заявіў кіраўнік французскага МЗС.
У выпадку Францыі гаворка ідзе пра дальнабойныя ракеты SCALP, якія з'яўляюцца аналагам брытанскіх Storm Shadow, бо яны практычна ідэнтычныя. Раней пра дазвол іх выкарыстоўваць пісала выданне Le Figaro, але неўзабаве гэтая інфармацыя была выдаленая з яго сайта.
Таго, што ракеты SCALP Украінай ужо выкарыстоўваліся, Жан-Наэль Баро не пацвердзіў. А на пытанне пра патэнцыйны непасрэдны ўдзел у расійска-ўкраінскай вайне французскіх войскаў міністр адказаў, што Парыж «не выключае ніякіх варыянтаў».
Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»
Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі
Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры
Стала вядомая колькасць загінулых пасля першага ўдару ракетамі Storm Shadow па тэрыторыі Расіі