У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА
Рэжысёру Марку Гарабцу давялося чакаць, пакуль яго абранніца стане паўналетняй.
21.11.2024 / 16:14
Марк Гарабец зрабіў прапанову Александрыне Аляксюк, калі ёй было 17 гадоў. Фота instagram.com/markgorobets
У рускамоўным сегменце сацсетак актыўна абмяркоўваюць заручыны 49-гадовага рэжысёра Марка Гарабца і 18-гадовай акцёркі Александрыны Аляксюк. Персанажы гэта не надта вядомыя, але шмат каго абурыла іх занадта вялікая розніца гадоў і тое, што дзяўчына выглядае яшчэ маладзейшай за свой век — гадоў на 15.
«04.08.2024 ты сказала мне «так!». Шчасце, што ты ёсць, мая цудоўная і каханая Александрына. Будзь шчаслівая, а з астатнім мы разбяромся, мая прынцэса», — напісаў Гарабец у сацсетках і апублікаваў здымкі з заручальным пярсцёнкам.
Заўважым, што сваё 18-годдзе актрыса адсвяткавала толькі праз некалькі месяцаў пасля гэтага — 14 лістапада.
Александрына Аляксюк. Фота instagram.com/aleksandrinaoleksyuk
Гарабец нарадзіўся ў Кіеве і пачынаў там сваю кар'еру. У 2009 годзе пераехаў у Маскву. Вядомасць яму прынёс серыял «Закрытая школа», рэжысёрам якога з трэцяга сезону ён быў.
Хоць пра заручыны было паведамлена на мінулым тыдні, пара не асабліва хавала сваіх блізкіх адносін. Так, Александрына рэгулярна размяшчала на сваёй старонцы здымкі з Маркам.
Марк Гарабец зрабіў прапанову Александрыне Аляксюк, калі ёй было 17 гадоў. Фота instagram.com/markgorobets
Мяркуючы на каментарах, якія пакідаюць карыстальнікі ў сацсетках пары, не ўсе вераць у шчырасць пачуццяў дзяўчыны. «Гэта ж трэба так грошы любіць», «Выйшла замуж па каханні… ну-ну», «А мама ведае?», — пішуць каментатары.
Іншыя крытыкуюць рэжысёра: «Пахне нейкім вычварэнствам, «Нейкі жах», «Госпадзе, на першым фота проста тата з дачкой, кашмар нейкі».
Марк Гарабец і Александрына Аляксюк. 31 мая 2024 года. Фота: aleksandrinaoleksyuk / Instagram
Паведамляецца, што адносіны паміж Александрынай і Маркам пачаліся ў час здымкаў фільма «Тур з Іванушкамі», рэжысёрам якога з'яўляецца Гарабец.
Калі пара ажэніцца, то гэта будзе чацвёрты шлюб рэжысёра. Ён ужо два разы быў жанаты на актрысах. Так у 2009 годзе Гарабец пабраўся з Святланай Усцінавай, якая была малодшай за яго на 7 гадоў. Разам яны пражылі чатыры гады.
У 2018 годзе Марк афіцыйна аформіў адносіны з Марыяй Шэрстабітавай, якая ў 2017 годзе дэбютавала ў яго фільме «Вялікія грошы». З ёй у рэжысёра розніца складала 14 гадоў.
Ад гэтых дзвюх жонак у Гарабца не было дзяцей. Але ён мае дачку, якая нарадзілася ў 2005 годзе ў першым шлюбе з жанчынай Юліяй. Як доўга працягваўся той шлюб, невядома. Паведамляецца, што Юлія Гарабец памерла ў 2017 годзе.
Стала вядомай самая частая прычына разводаў у Беларусі. І гэта не здрада
Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА
Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ
Узяла фіктыўны шлюб дзеля навукі: гісторыя геніяльнага матэматыка Соф’і Кавалеўскай