У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента ВІДЭА

Прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі назваў пратэсты спробай дзяржперавароту.

17.11.2024 / 14:19

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента. Мітынгоўцы назвалі яе «агароджай ганьбы».

«Гэта злачыннае рашэнне — адгароджвацца ад свайго народа агароджамі і хавацца. Нам няма ад каго хавацца, мы нікога не баімся», — каментуюць знос актывісты.

Прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Аслан Бжанія заявіў, што перамовы з апазіцыяй зайшлі ў тупік. Пратэсты ён назваў спробай дзяржперавароту, піша РІА «Навіны».

«Зараз той час, калі мы павінны клапаціцца пра сваю краіну, пра нашу радзіму. Яна ў небяспецы. І ў такое складанае становішча наша радзіма трапіла ў выніку дзеянняў людзей, якія зрабілі спробу дзяржаўнага перавароту», — сказаў ён.

На яго думку, яшчэ не позна змяніць сітуацыю. Ён прапанаваў пазачарговыя выбары, якія «пакажуць, каго ў якасці прэзідэнта хоча бачыць шматнацыянальны народ Абхазіі».

Жыхары пратэстуюць супраць інвестыцыйнай дамовы з Расіяй, якая дае сур'ёзныя прэферэнцыі расійскім кампаніям у сферы будаўніцтва. Пратэст паступова перарос у антыўрадавы: мітынгоўцы захапілі будынак парламента і запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Аслана Бжанія і яго каманды.

Прэзідэнт Абхазіі гатовы пакінуць пасаду

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента

Nashaniva.com