З Трампам сазваніўся Пашынян
Сярод пытанняў, што абмяркоўвалі, — рэгіянальны парадак дня.
16.11.2024 / 18:00
Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян правёў тэлефонную размову з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе сайт прэм'ера Арменіі.
Пашынян павіншаваў яго з перамогай на выбарах і падаў яму інфармацыю аб развіцці за апошнія гады і аб бягучым стане адносін Арменіі і Штатаў.
Былі таксама абмеркаваны пытанні, звязаныя з рэгіянальным парадкам дня.
Нядаўна The Washington Post паведамляла, што Трамп таксама сазваніўся з Пуціным, але Крэмль адмаўляе факт такой размовы.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць
Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі
Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць неадкладна падпісаць мірную дамову з Азербайджанам
Арменія пачынае перамовы з ЕС аб лібералізацыі візавага рэжыму