Шольц сазваніўся з Пуціным — дэталі размовы

абноўлена

Канцлер Германіі Олаф Шольц 15 лістапада пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным.

15.11.2024 / 17:26

Олаф Шольц. Фота: AP / Michael Sohn

Пра гэта паведаміла выданне Süddeutsche Zeitung. Размова адбылася «пасля працяглай падрыхтоўкі». 

Кабінет міністраў ФРГ пацвердзіў факт размовы.

Пішацца, што канцлер Германіі асудзіў агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны і заклікаў Пуціна спыніць яе і вывесці войскі.

Шольц заклікаў Расію да перамоваў з Украінай «з мэтай устанаўлення справядлівага і трывалага міру». А таксама адзначыў, што Германія будзе і далей падтрымліваць Украіну «ў яе абарончай барацьбе супраць расійскай агрэсіі», пакуль гэта неабходна.

Кабмін ФРГ паведамляе, што Шольц загадзя перагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і зробіць гэта пасля размовы з Пуціным.

Апошняя тэлефонная размова паміж Пуціным і Шольцам адбылася ў снежні 2022 года.

Раней Шольц казаў, што гатовы гаварыць з Пуціным аб магчымых рашэннях для спынення вайны ва Украіне.

Олаф Шольц заявіў пра гатоўнасць хутка пагаварыць з Пуціным

Патэнцыйны будучы канцлер Германіі прапануе паставіць Расіі ўльтыматум

Нечакана распалася кіроўная кааліцыя Германіі. Краіну могуць чакаць датэрміновыя выбары

Шольц пра Украіну: Краіна ў стане вайны не можа стаць членам NATO

Nashaniva.com