У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

Аляксей Канапацкі ў 2020 годзе быў адным з тых, хто даносіў на беларусаў. Яго званок у міліцыю не патрапіў на агульную чорную карту даносаў, але звесткамі пра гэты інцыдэнт з рэдакцыяй «Нашай Нівы» падзяліліся ў «Белполе».

14.11.2024 / 18:15

Аляксей Канапацкі. Фота: УКантакце

18 снежня 2020 года грамадзянін Беларусі Аляксей Дзмітрыевіч Канапацкі (1998 года нараджэння) пазваніў у міліцыю, каб паведаміць, што ў раёне вуліцы Быхаўскай, 14 у Мінску «двое чалавек вешаюць стужкі на плот».

У Беларусі ёсць толькі адзін чалавек з такім іменем. Ён — старэйшы сын палітыка Ганны Канапацкай і бізнэсмена Дзмітрыя Канапацкага. Пара развялася ў 2008 годзе.

@nashaniva Сын кандыдаткі ў прэзідэнты робіць даносы на беларусаў #выборы #кандидаты #протест #2020 #президент #беларусь #минск ♬ Carmen Habanera, classical opera(1283412) - perfectpanda

Аляксею 26 гадоў. Ён паспеў павучыцца ў Мінску ў школе №55 і ў гімназіі №29, а таксама ў нямецкім Боне. Калі яго маці прызначылі дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, Аляксей вярнуўся разам з ёй з Германіі ў Мінск, дзе скончыў эканамічны факультэт БДУ.

У 2017 годзе зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік у сферы здачы нерухомасці ў арэнду.

Ганна з сынам. Фота: anna.kanopatskaya / Instagram

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды 

Nashaniva.com