Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца
Блізкі да прэс-службы Лукашэнкі канал вырашыў звярнуцца да помсты.
13.11.2024 / 18:12
Фота: «Пул першага»
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напярэдадні адмовіўся ўдзельнічаць у «сямейным фота» лідараў, якія прыехалі на кліматычны саміт у Баку. Прычынай стаў удзел у фатаграфаванні Лукашэнкі.
Блізкі да прэс-службы Лукашэнкі канал «Пул першага» вырашыў абыграць гэты момант і апублікаваў фота «помсты» палітыка польскаму лідару. Выглядае гэта на ўзроўні пачатковай школы.
На здымку бачна, што падчас выступу Дуды на саміце Лукашэнка размаўляе з прэзідэнтам Гвінеі-Бісаў Амару Сісоку Эмбала.
«У момант выступу зніклага з family-фота Дуды… Не, ну без крыўд — калі яшчэ пагутарыць з прэзідэнтам Гвінеі-Бісаў… так, каб тры хвіліны з карысцю», — так падпісана фатаграфія.
Дарэчы, Дуда не ўпершыню адмовіўся ўдзельнічаць у сумесным фота з Лукашэнкам. Летась на аналагічным кліматычным саміце ад «сямейнага фота» разам з ім адмовіліся таксама прэзідэнты Літвы і Латвіі.
Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у агульным фота лідараў на саміце ў Баку — праз Лукашэнку