Сястра Марыі Калеснікавай пракаментавала яе фота з калоніі

«Мы вельмі рады, што наш тата змог сустрэцца з Машай», — напісала ў фэйсбуку Таццяна Хоміч, каментуючы ўчорашняе фота яе бацькі з сястрой з Гомельскай калоніі.

13.11.2024 / 15:25

Фота з тэлеграм-канала Рамана Пратасевіча

«Мы вельмі рады, што наш тата змог сустрэцца з Машай. Гэта вялікая радасць для нашай сям'і. Галоўнае, Маша — жывая! Цяпер знаходзіцца ў медчасці ў калоніі. Мы вельмі ўдзячныя за дазвол сустрэцца і ўдзячныя ўсім датычным. Спадзяёмся, што магчымасць падтрымліваць сувязь з ёй захаваецца», — напісала Таццяна Хоміч.

Яна дадала, што сям'я ўстрымліваецца ад дадатковых каментароў, спадзеючыся за разуменне.

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Ціханоўская пракаментавала сустрэчу Марыі Калеснікавай з бацькам

Nashaniva.com