Мінус спойлер. Афіцэр Бобрыкаў зняўся з выбараў
Кажа, што іншыя афіцэры папрасілі зрабіць гэта, каб не дапусціць дваістых думак: галасаваць за Лукашэнку ці за Бобрыкава.
12.11.2024 / 16:44
Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў заявіў журналістам аб рашэнні спыніць свой удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта, перадае БЕЛТА.
«Не схаваю ад вас: рашэнне сур'ёзнае, складанае, давалася яно няпроста. Але ёсць важкія аргументы. Я з'яўляюся не толькі членам Вышэйшай палітычнай рады партыі «Белая Русь», якая падтрымала маю кандыдатуру, але і членам «Беларускага саюза афіцэраў», старшынёй яго Рэспубліканскага савета. Гэтыя абставіны накладваюць яшчэ большую адказнасць перад людзьмі, якія мяне вылучалі», — сказаў Сяргей Бобрыкаў.
Паводле яго слоў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пачалі паступаць шматлікія звароты афіцэраў.
«Гэта былі наступныя словы: сёння наша рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час, каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса — згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага прэзідэнта на наступных выбарах. Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць дваякіх думак сярод ваенных, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, мною было прынята такое рашэнне», — сказаў Бобрыкаў.
Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра
ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не