Яшчэ адну віцебскую школу ў экстранным парадку рассяляюць

Віцебскі гарвыканкам паведаміў, што ў СШ №10 выяўлена «неабходнасць дадатковага абследавання кроквеннай сістэмы і перакрыццяў будынка», заўважыў канал «Витебск, я гуляю!».

11.11.2024 / 19:50

Навучэнцаў пераводзяць у суседнія школы на час абследавання.

Школа №10 знаходзіцца на вул. Путна ў гістарычнай частцы горада.

Нядаўна падобная сітуацыя здарылася з гімназіяй №1, на сцяне аднаго з карпусоў якой была выяўлена трэшчына. У мэтах бяспекі вучняў і работнікаў навучальнай установы перавялі ў іншыя адукацыйныя ўстановы Віцебска. Па выніках экспертызы будзе прынята рашэнне аб аднаўленні навучальнага працэсу альбо выкананні неабходных рамонтных работ.

Nashaniva.com