Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

У новым выпуску ТОКу пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч расказала, пры якіх абставінах яна вернецца ў Беларусь.

11.11.2024 / 18:26

Як вядома, Святлана Алексіевіч падтрымала пратэсты 2020-га года, увайшла ў склад прэзідыума Каардынацыйнай рады. У канцы верасня 2020 года яна з'ехала за мяжу.

Лукашэнка публічна заяўляў, што Святлана Алексіевіч здрадзіла Беларусі і выехала.

Сама пісьменніца заўважае: «Калі мне было б хаця б 40 гадоў і было здароўе, то, зразумела, можна было не выязджаць. Але з маім здароўем мяне б хапіла на Акрэсціна на два дні».

Алексіевіч згадвае, што ў свой час, у 2018 годзе, Лукашэнка не даў адсвяткаваць яе 70-годдзе. «Я падумала: «Божа, якая нянавісць павінна быць у чалавека, каб ён так паводзіў сябе».

@tokbelarus Чем белорусы отличаются от россиян? #лукашенко #беларусь #нашаніва #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси ♬ transgender - &lt3

«Я б сказала, што гэта тая ж хвароба, што і ў Зянона Пазняка. Рэўнасць. Ён жа з кожным можа зрабіць усё, што хоча. А тут не можа. Ён бачыць, што чалавек думае інакш. І шмат якія рэчы яму проста незразумелыя, аб чым я гавару. Гэта яшчэ больш [яго] злуе.

Ну каму спадабаецца, калі я гавару, што дыктатура гэта малакультурная рэч (…) Хіба ён нават абрадаваўся, калі я выехала», — тлумачыць пісьменніца прычыны негатыўных адносін Лукашэнкі да сябе.

«Калі ён хоча, каб я цяпер вярнулася… Я вярнуся, калі народ вернецца. [Бо] як гэта будзе? [Хай] я вярнуся, нават калі ён мне гарантуе — хаця ва ўсе яго гарантыі я не веру. А як я буду выглядаць перад тымі людзьмі, чые дзеці жывуць з бабулямі, дзядулямі, [бо бацькі сядзяць]? Чакаюць гэтых цукерак».

Алексіевіч тлумачыць, чаму яна згадала пра цукеркі:

«Пераможам, тады будуць цукеркі», — сказаў мне адзін маленькі хлопчык, які перабег у Вільню. Я прынесла цукеркі, ён так абрадаваўся. «А мне тата сказаў, што калі мы пераможам, тады ў доме будзе шмат цукерак. І я чакаю».

Глядзіце цалкам:

«Спачатку ў нас скралі краіну, цяпер выкрадаюць найлепшых з нас»: заява Святланы Алексіевіч

Алексіевіч заклікала ААН накіраваць у Беларусь маніторынгавую місію

Са школьнай праграмы па літаратуры прыбралі Святлану Алексіевіч

Святлана Алексіевіч: Меркель перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць

Nashaniva.com