Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў

Цана біткойна падскочыла на фоне прагнозаў перамогі Дональда Трампа і пасля працягнула расці.

10.11.2024 / 18:13

Ілюстрацыйнае фота: Paul Yeung/Bloomberg via Getty Images

Як піша Bloomberg, у нядзелю біткойн падаражэў на 4,7% — на піку ён каштаваў 80 092 даляры.

6 лістапада, адразу пасля перамогі Трампа на выбарах у ЗША біткойн упершыню перакрочыў адзнаку 75 тысяч даляраў.

Цяпер біткойн гандлюецца па 79 500 даляраў.

Дональд Трамп актыўна падтрымлівае крыптавалюты. Раней ён заяўляў, што мае намер ператварыць ЗША ў «крыптасталіцу планеты», калі прыйдзе да ўлады. 

«Калі крыптавалюта будзе вызначаць будучыню, я хачу, каб яе майнілі, чаканілі і выраблялі ў ЗША», — сказаў ён. 

Ён адзначыў, што мае намер стварыць «стратэгічны рэзерв» біткойну ​​ў краіне ў выпадку прыходу да ўлады. 

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп заявіў аб намеры зрабіць ЗША крыптавалютнай звышдзяржавай. Раней ён называў біткойн афёрай

Nashaniva.com