Трамп заявіў, што экс-дзяржсакратар ЗША Пампеа не будзе працаваць у новай адміністрацыі

Дональд Трамп абвясціў, што ў ягонай будучай адміністрацыі не будзе працаваць ягоная былая суперніца Нікі Хэйлі і экс-дзяржаўны сакратар Майк Пампеа.

10.11.2024 / 17:45

Дональд Трамп. Фота: Rebecca Blackwell / AP

Пра гэта ён напісаў у сваёй сетцы Truth Social.

«Я вельмі любіў і цаніў працу з імі раней і хацеў бы падзякаваць ім за іх службу нашай краіне. Вернем Амерцы веліч!» — напісаў Трамп.

Прычыны свайго рашэння ён не тлумачыў.

Нікі Хэйлі летась пачынала ўласную прэзідэнцкую кампанію, але ў выніку знялася на карысць Трампа. Пры ім яны працавала пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН.

Былы дзяржсакратар Майк Пампеа лічыцца адным з галоўных замежнапалітычных дарадцаў Трампа. Меркавалася, што ў новай адміністрацыі ён можа стаць міністрам абароны. У 2020-м Пампеа наведваў Беларусь.

Хэйлі і Пампеа раней выказваліся за тое, каб ЗША і далей падтрымлівалі Украіну.

Пакуль Трамп абвясціў аб прызначэнні толькі кіраўніцы апарата Белага дома — ёй стане Сьюзэн Уайлз. Яна будзе першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана

Nashaniva.com