Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць

У новым выпуску «ТОКу» выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч разважае, ці варта беларусам аддзяляцца ад расійскай культуры, каб пачаць думаць пра сябе, сваімі героямі і праблемамі.

10.11.2024 / 10:06

Святлана Алексіевіч

«Калі вы аддзяліцеся ад Расіі — я русафобка, як вы ведаеце, і «бандэраўка», так пра мяне пішуць у расійскай прэсе, — ад вялікай культуры, ад англійскай (у якой таксама шмат крыві) і ад французскай… Калі паглядзець на гісторыю, на ўсіх вельмі шмат крыві. Але мова ўсё гэта выносіць і проста сведчыць праз сябе.

@tokbelarus Чем белорусы отличаются от россиян? #лукашенко #беларусь #нашаніва #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси ♬ transgender - &lt3

Але калі вы, напрыклад, адмовіцеся чытаць Чэхава, Дастаеўскага, гэта будзе правінцыйнасць, вы ўпадзеце ў правінцыйнасць. Нельга лічыць, што ў нас, у маленькіх беларусаў, ёсць усё. Гэта няпраўда. Свет вельмі вялікі. Трэба адкрывацца свету. Так, са сваёй мовай, але адкрывацца свету», — адзначыла пісьменніца.

На думку Алексіевіч, забарона на творы пісьменнікаў, як гэта адбываецца ў Расіі і Беларусі, прыводзіць да паніжэння ўзроўню мыслення:

«Гэта страта гуманітарнасці ў нашым жыцці. Адразу панізіўся ўзровень мыслення. Панізілася планка ўсяго (…)

У нас яшчэ не атрымлівалася ісці да дэмакратыі. [Але] Расія ўсё ж такі нешта спрабавала. Калі б яна ішла, яна б да нечага прыйшла і з тымі ж імперцамі — Бродскім, Пушкіным. Не ў гэтым справа.

Гэта ўсё не мова, а час. А мы павінны думаць пра сённяшні дзень. Адкуль, з чаго мы можам узяць сілу. А сіла — гэта думка, гэта слова, якое засталося ад людзей. Няхай яно будзе на турэцкай. Мне ўсё роўна. Галоўнае, каб мяне працяла думка, якая мне сёння патрэбна. І нам усім патрэбна».

Святлана Алексіевіч: «Я не думала, што расійскае грамадства да такой ступені хворае» — інтэрв'ю каналу Euronews

«Мы маем справу з рускім фашызмам, а Беларусь акупаваная». Вялікая гутарка з Алексіевіч

«Людзей, якія хочуць новую Беларусь, вельмі шмат» — Алексіевіч пра Бога, мовы і тое, як стаць беларусам

Nashaniva.com