Сябры спевака Дзядзі Вані пацвярджаюць: ён у СІЗА
Сутнасць абвінавачанняў супраць Івана Вабішчэвіча дагэтуль невядомая.
11.11.2024 / 08:00
Іван Вабішчэвіч, фота з інстаграма
«Наша Ніва» атрымала пацвярджэнне таго, што спявак Іван Вабішчэвіч знаходзіцца ў СІЗА. Пра гэта паведамілі яго сябры.
Аднак дагэтуль застаецца невядомым, за што менавіта яго арыштавалі — ці за палітыку, ці за нешта іншае.
Нагадаем, пра арышт Дзядзі Вані стала вядома нядаўна. Спявак не абнаўляе інстаграм з канца верасня, каля месяца ён не анлайн і ў тэлеграме.
Спевака Ap$ent абвінавацілі, што ён кінуў музыкаў на грошы. У таго іншая версія
Лаяльных беларусаў не засталося? У новым сезоне «Фактар.by» у журы спрэс расіяне