Хто тая адзіная жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам

На футбольны матч мінскага «Дынама» і польскай «Легіі», што адбыўся 7 лістапада ў Варшаве, беларусы прыйшлі з нацыянальнай сімволікай. На трыбунах былі бачныя бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі і сілавікоў.

08.11.2024 / 08:02

Таццяна Даміна. Фота «Нашай Нівы»

Аднак адна з фанатак вылучалася — у чырвона-зялёнай майцы, жанчына стаяла з афіцыйным сцягам у руках. Расказваем, што мы пра яе даведаліся.

Згодна з сервісамі пошуку па сацсетках, гэта 33-гадовая Таццяна Даміна. Родам яна з Бярозы, з простай сям'і.

Па звестках праекта Digital intelligence team, Таццяна ўсё жыццё працавала на розных заводах і прадпрыемствах на рабочых спецыяльнасцях, вартаўнічкай ва ўстанове адукацыі. Па сацсетках выглядае, што ў 2022 годзе яна паехала жыць у Польшчу да хлопца.

Таццяна ў адпачынку ў Польшчы ў 2020 годзе. Фота з яе старонкі «Укантакце»

У яе падпісках пераважаюць суполкі з мемамі ды рэцэптамі. Сярод фота — адпачынак ды сустрэчы з сябрамі ды сваякамі.

Мужчына, які быў з ёй побач на матчы, — яе паляк-спадарожнік. Яго фота ёсць на матчах УЕФА ў 2018 годзе, там ён заўзее за Польшчу. Таксама ёсць яго выявы на іншых польскіх сайтах у зусім маладым узросце.

Хлопец Таццяны, твар якога замазаны, сядзіць з правага боку

Ва ўчорашнім матчы Лігі канферэнцый беларускі клуб разгромна саступіў польскаму — 0:4.

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Польская пракуратура закрыла справу пра напад футбольных фанатаў на беларускага трэнера

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу

Nashaniva.com