Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт
Здзівіце сям'ю і сяброў гэтай цудоўнай вячэрай з траскі.
08.11.2024 / 10:47
Фота: fromnorway.com
Каб прыгатаваць траску, спатрэбіцца:
- 600 г філе траскі, вычышчанай ад скуры і костак
- 1 ст. л. масла
- алей — найлепш аліўкавы
- соль і перац
Для гарбузовага пюрэ:
- 500 г гарбуза
- 2 ст. л. алею — найлепш калі аліўкавага
- 2 зубчыкі часнаку
- 2 ст. л. масла
- 1 ст. л. вяршкоў
- вада
Марынаваны гарбуз:
- 100 г гарбуза
- 100 мл яблычнага воцату
- 100 мл вады
- 100 г цукру
Для гарніру з брусельскай капусты:
- брусельская капуста
- алей, соль
Соус:
- 100 г масла
- 4 ст. л. соевага соусу
- 1 лайм
Як гатаваць:
Пачніце з наразання рыбы на кавалкі вагой прыкладна 150 грамаў.
Прыпраўце соллю і перцам.
Абсмажце на сярэднім агні з алеем каля 1-2 хвілін. Зменшыце агонь і дадайце масла. Паліце траску маслам і гатуйце яшчэ хвіліну.
Гарбузовае пюрэ:
Абярыце гарбуз і нарэжце яго невялікімі кубікамі. Абсмажце з дробна нарэзаным часнаком і аліўкавым алеем.
Дадайце ваду і тушыце гарбуз да мяккасці. Зліце трохі вадкасці і змяшайце да аднастайнай масы з маслам і сліўкамі з дапамогай міксера.
Прыпраўце па гусце соллю і перцам.
Марынаваны гарбуз:
Абярыце гарбуз і нарэжце тонкімі палоскамі.
Змяшайце воцат, ваду і цукар.
Давядзіце да кіпення, перш чым заліваць гэтай сумессю палоскі гарбуза.
Брусельская капуста:
Вымыйце і ачысціце капусту.
Падзяліце на дробныя лісцікі.
Хутка абсмажце на патэльні на моцным агні з маслам.
Прыпраўце соллю на свой смак.
Соус:
Растапіце масла і абсмажце на патэльні да арэхава-карычневага колеру. Дадайце соевы соус і сок лайма.
Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы
Гефілтэ фіш, «рыба фіш». Захапляльная гісторыя стравы, якая з яўрэйскай кухні перайшла ў беларускую
Ідэальны спадарожнік восені: духмяны гарохавы суп РЭЦЭПТ