Ад сёння можна паставіць подпіс за Чамаданаву, Бобрыкава і нават Канапацкую
7 лістапада ў зрэжысіраванай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі пачынаецца этап збору подпісаў.
07.11.2024 / 08:17
Вольга Чамаданава
ЦВК зарэгістраваў сем ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты:
- Аляксандра Лукашэнкі,
- старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча,
- старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка,
- галоўнага ідэолага Мінска, якая ідзе ад Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай,
- кіраўніка Беларускага саюза афіцэраў Сяргея Бобрыкава,
- старшыні Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова,
- а таксама экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2020 Ганны Канапацкай.
Патрабуецца сабраць 100 тысяч подпісаў. Збор подпісаў будзе ісці месяц па 6 снежня.
З 7 па 21 снежня ў ЦВК павінны быць прадастаўлены дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца з 22 снежня і завершыцца 31 снежня, з 1 студзеня 2025 года стартуе агітацыйны перыяд.
Выбары — 26 студзеня.
Лукашэнка сабраў нараду па выбарах
Лукашэнка пра выбары: Уладу растапыранымі рукамі не трымаюць