ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Апошняе відэа з затрыманым у каналах ГУБАЗіК выйшла 30 кастрычніка. У гэты ж дзень у тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік іх болей не публікаваць.

07.11.2024 / 12:48

Калаж «Нашай Нівы»

Паток відэа з затрыманымі ад беларускіх сілавікоў не спыняўся з 2020 года. Такога перапынку, здаецца, не было ніколі.

Пра тое, што надышоў час «адмяняць» прымусовыя відэа, 30 кастрычніка напісаў канал «Графач», аўтарства якога прыпісваюць Марату Маркаву. Тады ж быў апублікаваны велізарны допіс пра тое, што штрафаваць людзей за падпіскі — гэта глупства, якое прыводзіць да таго, што людзі выязджаюць за мяжу.

Скрыншот з канала «Графач»

Праўда, падобна, што на рэальных рэпрэсіях новаўвядзенне адбілася мала. З 30 кастрычніка да сёння стала вядома пра аблавы ГУБАЗіК на прадпрыемствах, а таксама пра аблаву КДБ супраць соцень беларусаў.

Падобна, губазікаўцам загадалі зрабіць рэпрэсіі менш бачнымі перад выбарамі. І гэта можа быць як дрэнным, гэтак і добрым знакам.

Калі рэпрэсіі не спыняцца, то заўважыць іх як беларусам, гэтак і міжнароднай супольнасці, будзе складаней. А рэпрэсіі могуць толькі ўзмацніцца перад выбарамі.

Калі гэта знак змякчэння рэпрэсіяў, то, магчыма, рэжым хоча зноўку гуляць у лібералізацыю перад выбарамі.

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі

Беларус, якога закранула апошняя масавая аблава КДБ, расказаў, як праходзілі ператрус і допыт

Nashaniva.com