У Лідзе спыніў працу рэстаран, уладальніка якога затрымлівалі за «экстрэмізм»
У Лідзе спыніў працу вядомы ў горадзе рэстаран Vashi Guli. Пра закрыццё ўстановы з радасцю паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, заўважыла «Вясна».
06.11.2024 / 17:49
Гэтым летам уладальніка ўстановы як мінімум двойчы затрымлівалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што закрыццё рэстарану звязанае з гэтым фактам.
Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў
На мінулым тыдні ў Бабруйску прайшоў рэйд сілавікоў
Тынкоўшчыку з Мінскага раёна далі тры гады калоніі за адмаўленне генацыду беларускага народа