У Рагачоўскім раёне рыбак злавіў шчупака больш чым метровай даўжыні
Велізарнага шчупака даўжынёй 1,2 метра рыбаку Яўгену Рываненку ўдалося вылавіць на Дняпры, пішуць у суполцы rybalka_v_belarusi_.
05.11.2024 / 22:45
Яўген Рываненка са сваім уловам. Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_
Па словах мужчыны, добры ўлоў яму трапіўся ў старым рэчышчы Дняпра ў Рагачоўскім раёне. Пры гэтым лавіць рыбу ён пайшоў «без матора і рэхалота, па-старому».
Сфатаграваўшыся з дзівосным трафеем, рыбак адпусціў шчупака назад у раку.
У Магілёўскай вобласці вылавілі 15-кілаграмовага шчупака. Даставалі з вады амаль гадзіну
У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы
На Прыпяці злавілі рэкорднага для Беларусі судака