У Мінск прыляцела аляпка
Рэдкую ў нас птушку заўважылі 4 лістапада птушкары Святлана Слуцкая і Павал Пастар. Пасля іх за гэтай прыгажуняй паназіралі ўжо дзясяткі птушкароў, піша «Дзікая прырода побач».
05.11.2024 / 20:35
Фота Алёны Ціхановіч
Аляпкі — адзіныя птушкі з вераб'іных, здольныя ныраць. Прыўздымаючы крылы, птушка бегае па дне, збірае насякомых і рачкоў. Пад вадой аляпка можа заставацца да 50 секундаў, прабягаючы за гэты час да 20 метраў
Гэтыя птушкі прылятаюць зімаваць у Беларусь з поўначы. У нас яны шукаюць падабенства горных рэчак: хуткіх, неглыбокіх, з камяністым дном.
Аляпкі могуць зімаваць на шмат якіх ручаях і рэчках Беларусі. Усе выпадкі сустрэчы з гэтай птушкай важныя для навукі. Арнітолагі раяць, пабачыўшы такую птушку, фатаграфаваць яе і паведамляць ім.
Зіма ўжо блізка! У Мінску заўважылі першых снегіроў
У Беларусі зрабілі першыя фатаграфіі птушкі, якую раней тут фіксавалі толькі мёртвай
У Беларусі зноў заўважылі рэдкую качку з Усходняй Азіі
На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку
У Брэсце лебедзь сабраў на дарозе цэлую калону аўтамабіляў ВІДЭА