Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

Хваля перадвыбарных затрыманняў закранула і сябраў ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, паведамляецца ў партыйным тэлеграм-канале. Вядома пра выпадкі затрымання сацыял-дэмакратаў у Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

05.11.2024 / 20:03

Фота ілюстрацыйнае

Большасць затрыманых ужо знаходзіцца на свабодзе, аднак пад падпіскай аб неразгалошванні і з новымі заведзенымі адміністрацыйнымі справамі.

У дачыненні да многіх з затрыманых сацыял-дэмакратаў быў выкарыстаны новы падыход — адключэнне мабільнай сувязі не толькі ў іх саміх, але і ва ўсіх родных і блізкіх людзей падчас і пасля затрымання. 

На мінулым тыдні ў Бабруйску прайшоў рэйд сілавікоў

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

У Магілёве адбыліся масавыя затрыманні

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Перад прыходам да чалавека сілавікі адключаюць у яго мабільную сувязь

Nashaniva.com