Міністр абароны Украіны сцвярджае пра першыя баявыя сутыкненні з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў 5 лістапада пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы ўступілі ў бой з вайскоўцамі КНДР упершыню пасля таго, як Пхеньян адправіў свае сілы на дапамогу Расіі. Пра гэта паведамляе выданне Politico.
05.11.2024 / 17:48
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын абыходзіць шэрагі вайскоўцаў. Фота: KCNA
У інтэрв'ю паўднёвакарэйскім СМІ Умераў заявіў, што паміж УСУ і паўночнакарэйскімі салдатамі адбыліся «невялікія сутыкненні», але іншых падрабязнасцяў не падаў.
На пытанне, ці азначае гэта, што Паўночная Карэя афіцыйна ўступіла ў вайну, Умераў адказаў: «Я думаю, што так. Гэта было сутыкненне».
«Мы чакаем больш сутыкненняў у найбліжэйшыя тыдні», — дадаў ён.
4 лістапада Андрэй Каваленка, кіраўнік Украінскага цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі, заявіў, што паўночнакарэйскія жаўнеры «ўжо трапілі пад абстрэл» у Курскай вобласці Расіі.
Паводле звестак Пентагона, больш за 10 000 паўночнакарэйскіх жаўнераў на сённяшні дзень знаходзяцца ў Курскай вобласці, каб дапамагчы Расіі працягваць вайну супраць Украіны.
Украінская разведка паведаміла пра першы выпадак баявога сутыкнення з вайскоўцамі КНДР
Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу
ЗША выдзяляюць новую дапамогу Кіеву на фоне далучэння да вайны вайскоўцаў КНДР
З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?
8 тысяч карэйцаў могуць кінуць у бой на Куршчыне «найбліжэйшымі днямі»
ЗША прыгразілі зняць абмежаванні на зброю для Украіны, калі КНДР уступіць у вайну